Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жаночую нацыянальную каманду з перамогай на ХХ чэмпіянаце Еўропы па індор-хакеі, які праходзіў у Палацы спорту ў Мінску, перадае [1] БелТА.
"На працягу ўсяго турніру ў барацьбе з лідарамі сусветнага рэйтынгу вы праявілі высокае спартыўнае майстэрства, цвёрды характар, камандную згуртаванасць і волю да перамогі, - гаворыцца ў віншаванні. - Няхай ваш поспех паслужыць прыкладам для іншых беларускіх спартсменаў".
Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць трэнерскаму штабу і ўсім тым, хто ўнёс уклад у заваёву зборнай Беларусі тытула чэмпіёнак Еўропы.
Нагадаем, што 26 студзеня жаночая зборная Беларусі па індор-хакеі, абыграўшы галоўных фаварытаў турніру ў серыі булітаў з лікам 4: 3 (асноўны час матчу 1:1), заваявала [2] залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, які завяршыўся ў Мінску.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-zhenskuju-sbornuju-belarusi-s-pobedoj-na-che-po-indor-hokkeju-377348-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200126/1580045447-zhanochaya-zbornaya-belarusi-vyygrala-chempiyanat-europy-pa-indor-hakei-u
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/indor-hakey
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/peramoga