Сышчыкі Першамайскага РУУС г. Мінска высветлілі асобу зламысніка, які на працягу некалькіх месяцаў здзяйсняў крадзяжы каштоўнасцяў і прадметаў інтэр'еру з чужой кватэры.
Пра тое, што з жылля ў Першамайскім раёне сталіцы зніклі сярэбраныя салфетніцы і залатыя ўпрыгажэнні, у міліцыю паведаміла гаспадыня кватэоы. Паводле аператыўнай інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, агульная сума скрадзенай маёмасці склала больш за 2000 рублёў.
Аператыўнікі ўстанавілі, што да знікнення маёмасці датычны сужыцель гаспадыні жылых квадратаў. Устаноўлена, што 30-гадовы непрацуючы мінчанін на працягу некалькіх месяцаў браў чужыя рэчы і здаваў іх у ламбарды па чужых пашпартах.
Мужчына растлумачыў праваахоўнікам, што частку атрыманых у ламбардзе грошай прыносіў сужыцельцы, тлумачачы іх паходжанне часовымі заробкамі, а частку марнаваў на асабістыя патрэбы. Вядома, што ўвесь гэты час мужчына не быў працаўладкаваны.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/lambard-1