Агульная колькасць тых, хто захварэў на пнеўманію, выкліканую новым тыпам каранавіруса [1] ў Кітаі, дасягнула 4515 чалавек, з іх 106 памерлі, гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага камітэта па пытаннях аховы здароўя КНР, перадае ria.ru [2].
За дзень да гэтага афіцыйна паведамлялася аб 2744 хворых і 80 загінулых.
За суткі пацверджаны 1771 новы выпадак захворвання, а таксама зафіксавана 26 смяротных выпадкаў (24 - у правінцыі Хубэй, адзін - у Пекіне, адзін - у правінцыі Хайнань).
У Ганконгу выяўлена восем пацверджаных выпадкаў заражэння, у Макао - сем, на Тайвані - пяць.
З 106 смерцяў 100 прыпадаюць на правінцыю Хубэй, якая з'яўляецца эпіцэнтрам успышкі віруса.
Па дадзеных кітайскіх уладаў, 976 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, 60 пацыентаў выпісалі з бальніц.
Акрамя таго, яшчэ ў 6973 чалавек падазраюць новы каранавірус, 44132 чалавека, якія мелі цесны кантакт з хворымі, знаходзяцца пад наглядам.
Прэв'ю: esquire.ru
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200127/1580143350-shto-takoe-karanavirus-i-chym-yon-nebyaspechny
[2] https://ria.ru/20200128/1563950211.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/virus
[5] https://zviazda.by/be/tags/epidemiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/hvaroba
[7] https://zviazda.by/be/tags/kitay