Два беларусы папрасілі дыпламатаў дапамагчы ім з'ехаць з кітайскай правінцыі Хубэй. Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі МЗС Ігар Белы, паведамляе БЕЛТА [1].
У правінцыі Хубэй знаходзіцца дзевяць грамадзян Беларусі, з пяццю з іх устаноўлены тэлефонны кантакт. "Два грамадзяніны выказалі жаданне пакінуць гэтую правінцыю", - сказаў Ігар Белы.
Спецыяліст адзначыў, што агучыць дакладную колькасць беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Кітаі, немагчыма. Яны прыязджаюць у КНР з рознымі мэтамі, як індывідуальна, так і ў арганізаваных турах.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/mid-dva-belorusa-poprosili-diplomatov-pomoch-im-uehat-iz-provintsii-hubej-377486-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay