Следчыя высвятляюць абставіны двайнога забойства ў Магілёўскім раёне, паведаміла БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.
Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці заведзена крымінальная справа па факце забойства двух чалавек у аграгарадку Буйнічы. "Увечары 24 студзеня ў прыватным доме ў аграгарадку знойдзены целы 83-гадовага гаспадара дома і яго 47-гадовай дачкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 57-гадовы жыхар Магілёва", - праінфармавала Анастасія Лаўрыновіч.
Пры ператрусе ў мужчыны выяўлена маёмасць загінулых, а на месцы здарэння знойдзены яго асабістыя рэчы. Падазраваны злоўжываў спіртным і неаднаразова судзімы за крадзяжы. Па дадзеных следства, 83-гадовы мужчына і яго дачка з магілеўчанінам знаёмыя не былі.
Следчымі сумесна з экспертамі праведзены агляд месца здарэння, канфіскавана прылада злачынства. Па крымінальнай справе прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза падазраванага.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pod-mogilevom-ubili-ottsa-i-doch-377489-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou