У амерыканскім штаце Вермонт могуць дазволіць выкарыстоўваць на аўтамабільных нумарах эмодзі - спецыяльныя смайлікі, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрнэце і электронных паведамленнях. Адпаведны законапраект быў унесены на разгляд членам Дэмакратычнай партыі Рэбекай Уайт, паведамляе autonews.ru [1] са спасылкай на CNET [2].
Згодна з дакументам, кіроўца зможа выбраць адзін з шасці знакаў у дадатак да стандартнага набору лічбаў і лікаў. Плюс да ўсяго асаблівы знак можна будзе выкарыстоўваць пры куплі платнага ўнікальнага нумара, выкананага па адмысловай замове. У выпадку прыняцця закона Вермонт стане першым паўночнаамерыканскім штатам, дзе дазволяць адлюстроўваць эмодзі на дзяржаўных рэгістрацыйных знаках.
Спасылкі
[1] https://www.autonews.ru/news/5e305a559a7947d886af1a67
[2] https://www.cnet.com/news/emoji-license-plates-could-become-a-real-thing-if-this-vermont-bill-passes/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha