Прама цяпер следчыя праводзяць першапачатковыя праверачныя мерапрыемствы па факце гібелі двух чалавек. Раніцай 29 студзеня пасля тушэння пажару ў жылым доме ў Пухавіцкім раёне знойдзены целы двух чалавек з пашкоджаннямі тэрмічнага характару. Па папярэдніх дадзеных, загінулымі з'яўляюцца 80-гадовы гаспадар дома і яго 50-гадовы сын. Пра гэта інфармуе СК [1].
Следча-аператыўнай групай у ходзе агляду месца здарэння фіксуецца следавая карціна, адбіраюцца неабходныя аб'екты для наступнага даследавання. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/puhavicki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar