Міністэрства аховы здароўя Беларусі пракаментаваў [1] інфармацыю, размешчаную ў сетцы аб двух пацыентах, якіх павезлі з магілёўскай паліклінікі № 4 медыкі ў ахоўных касцюмах, перадае агенцтва Мінск-Навіны.
Як распавяла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун, пацыенты вярнуліся з адпачынку ў Кітаі. І на ўсялякі выпадак вырашылі праверыцца, так як турбавала падвышаная тэмпература цела.
- Вышэй 37 градусаў тэмпература ў пацыентаў не ўздымалася, - удакладніла прэс-сакратар. - Тым не менш, іх шпіталізавалі для ўдакладнення дыягназу.
Пазней стала вядома, што версія пра каранавірус не пацвердзілася.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-mogileve-gospitalizirovany-dva-cheloveka-s-podozreniem-na-koronavirus/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200129/1580303247-karanavirus-nabirae-moc
[3] http://zviazda.by/be/news/20200129/1580283063-karanavirus-u-belaruskaga-dalnaboynika-ne-pacverdziusya
[4] http://zviazda.by/be/news/20200128/1580190555-kolkasc-ahvyar-karanavirusa-u-kitai-vyrasla-da-106-chalavek
[5] http://zviazda.by/be/news/20200127/1580143350-shto-takoe-karanavirus-i-chym-yon-nebyaspechny
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[7] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[8] https://zviazda.by/be/tags/shpitalizacyya