«БРСМ — гэта сур'ёзная кіраўніцкая школа. Вы не толькі ўзначальваеце абласныя, гарадскія, раённыя арганізацыі Саюза моладзі, але і ўжо з'яўляецеся рэзервам для органаў выканаўчай улады, іншых структур. У гэтай сувязі БРСМ неабходна ўдзяляць больш сур'ёзную ўвагу падрыхтоўцы і навучанню кадраў. У шэрагах арганізацыі павінна быць сапраўды найбольш актыўная і перадавая частка нашай моладзі», — перадае словы кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта БелТА.
Як адзначыў Ігар Сергеенка, з часоў заснавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дзяржава і Прэзідэнт падтрымлівалі ініцыятывы аб'яднання. Вельмі важна, каб арганізацыя працягвала эфектыўна працаваць і сваімі справамі апраўдвала высокі давер. Па яго словах, сёння асаблівую ўвагу БРСМ трэба ўдзяліць рабочай моладзі на прадпрыемствах і ў сельскай мясцовасці.
Ігар Сергеенка падкрэсліў, што БРСМ — пераемнік камсамола Беларусі і ўсё пазітыўнае, што было ў апошнім, трэба працягваць браць на ўзбраенне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[3] https://zviazda.by/be/tags/ihar-sierhiejenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/moladz