Існавала гэта дагістарычная істота на Зямлі сярод мноства падобных на яе ў часы вельмі далёкага ад нас юрскага перыяду. За мінулыя 150 мільёнаў гадоў ад такіх насельнікаў планеты амаль не засталося слядоў. Але навукоўцы-палеантолагі са значнай дакладнасцю навучыліся бачыць скрозь час знешнасць гэтых істот.
Супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Дзмітрый Такальчык у вольны ад работы час захапляецца палеаанімалістыкай — маляваннем дыназаўраў і іншых жывёлін далёкіх гістарычных перыядаў. Кіруючыся сучаснымі навуковымі данымі, ён малюе іх у традыцыйнай тэхніцы алоўка. Калі гэта патрэбна, выкарыстоўвае камп'ютарныя тэхналогіі каляровага малявання.
Для большай дакладнасці малады палеаанімаліст карыстаецца фотаздымкамі акамянелых археалагічных знаходак, шкілетнымі рэканструкцыямі, зробленымі прафесійнымі палеантолагамі. Таксама ўжываюцца метады параўнальнай анатоміі.
Пра прызнанне каштоўнасці твораў вучонага сведчыць тое, што яго малюнкі знешнасці нядаўна адкрытых дыназаўраў былі надрукаваныя ў аўтарытэтным выданні «Natіonal Geographіc Россия».
Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[5] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya