Як вядома, сігналізацыя — найлепшы сродак адпужаць злодзея ад пранікнення ў памяшканне. Аднак калі несанкцыянаваны доступ усё ж адбыўся, група затрымання мусіць прыбыць на месца падзей як мага хутчэй. Таму пытанне своечасовага абнаўлення аўтапарка заўжды застаецца для Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў важным.
— Стала добрай традыцыяй штогод падчас падвядзення вынікаў за мінулы год уручаць нашым супрацоўнікам ключы ад новых транспартных сродкаў, — зазначыў намеснік начальніка Дэпартамента аховы МУС Беларусі, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнік міліцыі Дзмітрый Дрозд. — Новы аўтамабіль — гэта не толькі меншы час рэагавання на сігнал, але і камфорт для нашых супрацоўнікаў. Сёлета ведамства набыло каля 180 сучасных аўтамабіляў маркі Geely.
Новыя машыны паступова разыходзяцца па тэрытарыяльных падраздзяленнях. У прыватнасці, ключы ад дзесяці аўтамабіляў урачыста ўручылі ў Мінску.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/departament-ahovy