На Капыльшчыне агрэсіўны сабака ўкусіў пенсіянера і кідаўся на іншых людзей. Інспектару ДАІ давялося скарыстацца табельнай зброяй.
Па інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, увечары ў дзяжурную часць Капыльскага РАУС ад 70-гадовага жыхара вёскі Стары Капыль паступіла паведамленне, што на тэрыторыі яго домаўладання знаходзіцца буйны сабака. Жывёла ўжо ўкусіла мужчыну за руку і ўяўляла пагрозу для яго сям'і. На думку пенсіянера, сабака быў шалёны.
На месца здарэння неадкладна накіраваліся ўчастковы інспектар міліцыі і экіпаж ДАІ. Яны разам з работнікам ЖКГ, які прыехаў на выклік, спрабавалі злавіць жывёлу і адвесці яе з двара. Супрацоўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі выпусціў у сабаку з пнеўматычнага пісталета чатыры дроцікі са снатворным рэчывам, аднак яно не аказала ніякага дзеяння на раз'юшаную жывёлу. Калі супрацоўнікі міліцыі разам з работнікам ЖКГ чарговы раз наблізіліся, сабака кінуўся на ўчастковага. Інспектар ДПС АДАІ вымушаны быў выкарыстаць табельную зброю і застрэліць яго.
Пацярпелы пенсіянер дастаўлены ў бальніцу, яму аказана неабходная медыцынская дапамога. Цела сабакі накіравана ў Капыльскую райветстанцыю для правядзення адпаведнай экспертызы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: i-sonnik.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/kapylski-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne