4 лютага, аўторак. Ад стрыжкі лепш адмовіцца, яна негатыўна адаб'ецца на структуры валасоў. Добра змяняць знешні выгляд з дапамогай новых прычосак альбо афарбоўкі ў нейкі нязвыклы колер.
5 лютага, серада. Дзень выдатна падыходзіць для любых пачынанняў. Новая стрыжка дазволіць змяніць знешнасць, надаць валасам здаровы і дагледжаны выгляд.
6 лютага, чацвер. Гэты дзень падыходзіць для афарбоўкі і завіўкі валасоў, аздараўлення і аднаўлення іх адмысловымі саставамі. Негатыўна на іх можа адбіцца толькі стрыжка, якая аслабіць іх стан і прыцягне няўдачы да ўладальніка.
7 лютага, пятніца. Стрыжка ці новая ўкладка прынясуць у жыццё ўдачу і павышэнне дабрабыту, а валасам нададуць бляск і жыццёвую сілу.
8 лютага, субота. Паход да цырульніка здольны знерваваць, сапсаваць як настрой, так і стан валасоў. У гэты месячны дзень маніпуляцыі з валасамі могуць аслабіць арганізм і павялічыць рызыку хвароб.
9 лютага, нядзеля. Сёння не плануйце змены прычоскі або даўжыні валасоў, бо гэтыя задумкі могуць прывесці да сумных наступстваў для знешняга выгляду.
10 лютага, панядзелак. Дзень выдатна падыходзіць для перамен у знешнасці. Стрыжка і афарбоўка будуць эфектныя і нададуць прывабнасці, падвысяць увагу з боку процілеглага полу.
11 лютага, аўторак. Адкладзіце наведванне цырульні на іншы дзень, бо сёння стрыжка або новая прычоска прывядуць да пагаршэння здароўя не толькі валасоў, але і ўсяго арганізма ў цэлым.
12 лютага, серада. Стрыжку лепш адкласці, сёння яна прынясе незадавальненне сваім выкананнем і аслабіць здароўе.
13 лютага, чацвер. Няўдалы час для змены іміджу — стрыжка зменіць знешнасць не ў лепшы бок, зробіць выгляд неэстэтычным, пагоршыць стан валасоў.
14 лютага, пятніца. Сёння — час мяняць усё навокал, таму будуць удалымі аперацыі па змене прычоскі, даўжыні валасоў альбо іх колеру.
15 лютага, субота. Наведванне цырульні не варта адкладаць, стрыжка і афарбоўка палепшаць фінансавыя справы і падымуць настрой.
16 лютага, нядзеля. Ад сур'ёзных змен у знешнасці лепш устрымацца. Новая прычоска выйдзе няўдалая і сапсуе настрой надоўга.
17 лютага, панядзелак. Сёння не плануйце паход да цырульніка, бо стрыжка можа прывесці да пагаршэння зроку і агульнага стану здароўя, змена іміджу і прычоскі прыцягне негатыўную энергетыку.
18 лютага, аўторак. Неспрыяльны для стрыжкі дзень. Устрымайцеся ў гэты час і ад хімічных змяненняў структуры валасоў — афарбоўка і іншыя працэдуры эфекту не дадуць, але могуць прыцягнуць у ваша жыццё канфлікты і сваркі.
19 лютага, серада. Стрыжка альбо прычоска, зробленыя сёння, пагоршаць знешні выгляд і адмоўна адаб'юцца на здароўі арганізма.
20 лютага, чацвер. Новая стрыжка або прычоска дададуць сіл і ўпэўненасці ў сабе, аздаровяць валасы, нададуць ім бляск і прыгажосць.
21 лютага, пятніца. Адпраўляючыся на стрыжку або змяненне прычоскі сёння, варта памятаць, што, кароцячы валасы, вы рызыкуеце прыцягнуць да сябе
няўдачы.
22 лютага, субота. Час для пазбаўлення ад усяго старога і непатрэбнага. Таму стрыжка будзе вельмі дарэчы — разам з ёй сыдзе частка негатыўных уздзеянняў, атрыманых за месяц.
23 лютага, нядзеля. Стрыгчыся сёння нельга — валасы пазбавяцца часткі энергіі. Добры вынік дадуць афарбоўка натуральнымі фарбавальнікамі і працэдуры для аздараўлення валасоў.
24 лютага, панядзелак. Сёння — дзень пачынанняў, таму можна смела адпраўляцца да майстра па новы вобраз. Стрыжкі ў гэты дзень нададуць валасам энергію і падымуць настрой.
25 лютага, аўторак. Сёння выдатным рашэннем будзе паспрабаваць новую ўкладку ці прычоску. Карысна праводзіць аздараўленчыя працэдуры для валасоў.
26 лютага, серада. Сёння — непрыдатны час для новых стрыжак і прычосак. Валасы могуць страціць частку свайго здароўя і дагледжанага выгляду.
27 лютага, чацвер. Любыя сённяшнія маніпуляцыі з валасамі аслабяць арганізм і сапсуюць настрой, з'явіцца незадаволенасць сваім выглядам.
28 лютага, пятніца. Дзень ідэальна падыходзіць для наведвання цырульніка. Самы час для эксперыментаў з прычоскамі і колерам валасоў.
29 лютага, субота. Стрыжку і іншыя маніпуляцыі з валасамі лепш не планаваць. Паход у цырульню можа разбурыць энергетычныя сувязі і аслабіць арганізм.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-stryzhak