Вучэнні адбыліся на базе абласной інфекцыйнай бальніцы. Паводле легенды, з пункта пропуску «Варшаўскі мост» прыйшло паведамленне аб тым, што мяжу перасякае дзяўчына з характэрнымі сімптомамі: высокая тэмпература, кашаль. Важнае ўдакладненне, дзяўчына напярэдадні прыляцела ў Варшаву з Кітая. На пагранпераход выехала машына хуткай дапамогі, а ў бальніцы сталі рыхтаваць асобную палату.
Медыкі выкарысталі спецыяльныя супрацьчумныя касцюмы, а пацыентку змясцілі ў біябокс для транспарціроўкі. Перад гэтым яе агледзеў урач. Пасля таго як «хворую» даставілі ў бальніцу, каталку, бокс, касцюмы ўрачоў апрацавалі спецыяльнымі сродкамі. І ўжо ў бальніцы правялі патрэбныя маніпуляцыі, узялі аналізы.
Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар МІХАЙЛОЎСКІ, дакладнасць і зладжанасць дзеянняў усіх службаў вельмі важная на шляху заслоны для пранікнення каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыю краіны. Асабліва гэта актуальна для памежнага рэгіёна.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus