У Кітаі мяркуюць пакрыць усе гарадскія акругі краіны сеткай 5G.
Cёлета ў Кітаі мяркуюць адкрыць 126 тысяч базавых станцый сеткі 5G, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Улады імкнуцца ўсяляк спрыяць будаўніцтву і развіццю сувязі пятага пакалення, паглыбляць рэалізацыю канцэпцыі сумеснага будаўніцтва і выкарыстання. У КНР імкнуцца да таго, каб да канца 2020 года сетка 5G ахапіла ўсе гарадскія акругі краіны.
Таксама плануецца аптымізацыя і паляпшэнне якасці сеткі, стварэнне больш даступных тэлекамунікацыйных паслуг і падтрымка развіцця сеткі ў памежных і аддаленых раёнах краіны.
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya