Называюць кітаянку Чан Цын.
«Касметолаг» пустыні — другое імя кітаянкі Чан Цын, якая 28 гадоў таму пачала працаваць у Такла-Макан, што ў Тарымскай западзіне ў Заходнім Кітаі, перадае [3]«Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Яна са сваімі калегамі з Сіньцзянскага інстытута экалогіі і геаграфіі пры Акадэміі навук Кітая нястомна праводзілі эксперыменты па высаджванні раслін у пустыні. З 2003 года Чан Цын кожны год праводзіць за працай у пустыні больш за 250 дзён.
Дзякуючы намаганням кітаянкі і яе калег, пасля 2015-га ўздоўж аўтамабільнай трасы, якая перасякае Такла-Макан з поўдня на поўнач, з’явіліся лесапалосы працягласцю 436 км і шырынёй больш за 70 метраў. Чан Цын з калегамі таксама стварылі адзіны ў свеце батанічны сад, які знаходзіцца ў глыбіні пустыні.
Фота: fishki.net
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya