Паводле спіса Міністэрства грамадскай бяспекі.
Прозвішча Ван як і раней заняла першае месца ў спісе ста найбольш распаўсюджаных прозвішчаў у Кітаі ў 2019 годзе. За ёй ідуць прозвішчы Лі, Чжан, Лю і Чэнь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Дадзены спіс быў апублікаваны Міністэрствам грамадскай бяспекі / МГБ / КНР у штогадовай справаздачы, заснаванай на дадзеных інфармацыйнай сістэмы, якая ахоплівае за 1,4 млрд зарэгістраваных у ёй людзей у краіне (не уключаючы Сянган, Аамэнь і Тайвань).
У Шанхаі пражывае найбольшая ў краіне колькасць людзей з прозвішчам Чжан, у той час, як Ян і Хуан сталі самымі папулярнымі прозвішчамі адпаведна ў правінцыі Гуйчжоў (Паўднёва-Заходні Кітай) і Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне (Паўднёвы Кітай).
Фота: fb.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya