Былы пілот грамадзянскай авіяцыі, лётчык-выпрабавальнік, а цяпер сталічны пенсіянер Валянцін ГОСЦЕЎ у свой час выконваў адказныя палёты з вышэйшымі асобамі Беларусі — на борце яго вінтавога самалёта «ІЛ-14» часта бывалі Кірыл Мазураў і Пётр Машэраў, якім было неабходна ляцець з Мінска ў Маскву.
Прайшло болей за пяцьдзесят гадоў, а тыя «паветраныя» гадзіны, праведзеныя за штурвалам лайнера, васьмідзесяцідвухгадоваму Валянціну Аляксеевічу ўзгадваць асабліва прыемна: як-ніяк, яму давяралі выконваць дзяржаўную, а можа, і гістарычную місію. Экс-пілота цяпер нярэдка можна ўбачыць на колішняй узлётна-пасадачнай паласе аэрапорта Мінск-1, на якой цяпер узводзяцца кварталы шматфункцыянальнага жыллёвага комплексу «Мінск—Мір» і пракладваюцца новыя дарогі ды вуліцы, дзе зроблены гэты здымак. У апошнія гады сваёй лётнай кар'еры наш герой выпрабоўваў рэактыўныя пасажырскія лайнеры «ТУ-124», «ТУ-134», «ЯК-40» і «ЯК-42» пасля капрамонту на авіязаводзе, які таксама месціўся на тэрыторыі старога аэрапорта.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya