Мінск увайшоў у топ-3 самых рамантычных гарадоў Еўропы для расійскіх турыстаў. Рэйтынг склаў партал ТурСтат, паведамляе [1] агенцтва Мінск-Навіны.
Найбольшую папулярнасць у закаханых пар заваявалі Санкт-Пецярбург і Парыж. Мінск увайшоў у тройку лепшых гарадоў для рамантычных паездак.
У топ-10 патрапілі Калінінград, Прага, Екацерынбург, Амстэрдам, Баку, Ерэван і Талін.
Рэйтынг склалі па выніках інтэрнэт-апытання, праведзенага ў лютым 2020 года.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/minsk-voshel-v-trojku-samyh-romantichnyh-gorodov-evropy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kahanne