У Антарктыдзе навукоўцы ўпершыню зарэгістравалі тэмпературу вышэй за 20 градусаў Цэльсія, перадае [1] інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на The Guardian.
У панядзелак, 9 лютага, бразільскімі навукоўцамі на востраве Сэймур ў Антарктыдзе ўпершыню была зарэгістраваная тэмпература больш за 20 °C. На дадзены момант тэмпературны рэкорд яшчэ не зацверджаны Сусветнай Метэаралагічнай Арганізацыяй.
Навукоўцы, якія збіраюць дадзеныя са станцый аддаленага маніторынгу кожныя тры дні, апісваюць новы рэкорд як "неверагодны і ненармальны". Таксама яны паведамляюць, што павышэнне тэмпературы назіраецца на ўсіх 23 доследных участках.
Прэв'ю: secrets-world.com
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/ru/bukvy/vyshe-20-gradusov-v-antarktide-zafiksirovali-novyj-temperaturnyj-rekord/
[2] https://zviazda.by/be/tags/antarktyda
[3] https://zviazda.by/be/tags/temperaturny-rekord