У адміністрацыі сэрвісу WhatsApp паведамілі аб новым рэкордзе па колькасці карыстальнікаў, піша [1] gazeta.a42.ru.
На дадзены момант па ўсім свеце 2 мільярды людзей выкарыстоўваюць гэты мессенджер. Два гады таму аўдыторыя WhatsApp налічвала паўтара мільярда зарэгістраваных карыстальнікаў.
Акрамя таго, адміністратары сэрвісу адзначылі, што надаюць вялікую ўвагу абароне інфармацыі карыстальнікаў, выкарыстоўваючы для гэтага скразное шыфраванне дадзеных. Больш за тое, галоўны кіраўнік WhatsApp Уіл Кэткарт заявіў, што лічыць важным захаваць магчымасць людзей весці адзін з адным прыватныя гутаркі.
Варта адзначыць, што ў 2014 годзе бясплатны мессенджер быў набыты кампаніяй Facebook Марка Цукерберга за 19$ млрд.
Прэв'ю: kubnews.ru
Спасылкі
[1] https://gazeta.a42.ru/lenta/news/73926_messendzher-whatsapp-pobil-novyi-rekord-po-kolichestvu-polzo
[2] https://zviazda.by/be/tags/whatsapp
[3] https://zviazda.by/be/tags/rekord