Правядзенне чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў "Раўбічах" не запатрабуе дадатковых фінансавых укладанняў, распавёў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту Аляксандр Гагіеў, перадае [1] БелТА.
"Па самых сціплых разліках, мы атрымаем у два з паловай разы больш грошай, чым сыдзе на арганізацыю чэмпіянату Еўропы. Да нас прыедуць прадстаўнікі каля 35 каманд. Гэта прыкладна 500 удзельнікаў на этап Кубка IBU, столькі ж на чэмпіянат Еўропы. Людзі плацяць за ўсё самі. Ні капейкі дадаткова з бюджэту звыш таго, што запланавана на Кубак IBU, на арганізацыю чэмпіянату Еўропы не пойдзе", - растлумачыў Аляксандр Гагіеў.
Міжнародны саюз біятланістаў павінен быў прыняць рашэнне аб пераносе чэмпіянату Эўропы 15 лютага, але зрабіў гэта раней, паколькі прагноз надвор'я не цешыў арганізатараў спаборніцтваў у эстонскім Отэпя.
Чэмпіянат Еўропы другі год запар будзе праходзіць у беларускіх "Раўбічах". Спаборніцтвы пачнуцца 26 лютага і скончацца 1 сакавіка.
Раней у Отэпя (Эстонія) быў адменены этап Кубка свету па лыжным дваябор'і, які павінен быў прайсці з 8 па 9 лютага.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/provedenie-che-po-biatlonu-ne-potrebuet-dopolnitelnyh-finansov-gagiev-379636-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[3] https://zviazda.by/be/tags/raubichy