13 лютага ў 15:30 выратавальнікам ад дзяжурнай медсястры паступіла паведамленне аб тым, што з дыягназам "апёкі ніжніх і верхніх канечнасцяў" шпіталізаваны мужчына, паведамілі [1] на сайце МНС.
У ходзе высвятлення абставінаў было ўстаноўлена, што ён пражываў у самастойна збудаваным жыллі са смецця ў лясным масіве каля палігона цвёрдых камунальных адходаў вёскі Дубеі Салігорскага раёна. Са слоў пацярпелага, апёкі былі атрыманы ў выніку загарання на ім адзення. Ён быў знойдзены знаёмым, які даставіў яго да палігона, куды была выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.
У выніку агнём пашкоджаны асабістыя рэчы пацярпелага. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Прэв'ю: kubnews.ru
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/297730/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/apyoki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kurenne