Беларусь працягне закупаць нафту ў іншых краінах, нават калі яна будзе даражэй за расійскую. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, перадае [1] БелТА.
Падчас перамоваў у Сочы Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін засумняваўся, што беларускі бок працягне купляць нафту ў іншых краінах. "Навошта вы будзеце гэта рабіць, калі яна ўсё роўна даражэй за расійскую?" - спытаў ён.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягне дыверсіфікаваць закупкі. "Каб кожны год 31 снежня не стаяць на каленях", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/chtoby-kazhdyj-god-ne-stojat-na-kolenjah-lukashenko-pojasnil-zachem-belarus-pokupaet-neft-v-drugih-379666-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[4] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorsk