У кіраўніцтве Расіі намякаюць на далучэнне Беларусі ў абмен на адзіныя кошты на энерганосьбіты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, перадае [1] БелТА.
Пры гэтым, перакананы кіраўнік дзяржавы, ні беларускі, ні расійскі народы ніколі не захочуць пайсці па гэтым шляху.
Размаўляючы з працоўным калектывам Светлагорскага ЦКК, Кіраўнік дзяржавы шчыра распавёў пра некаторыя праблемныя пытанні беларуска-расійскай інтэграцыі, піша [2] sb.by. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён быў ініцыятарам гэтай інтэграцыі і застаецца яе прыхільнікам. Але інтэграцыя павінна праходзіць на раўнапраўных пачатках.
"Паглынанне Беларусі Расіяй - гэта не інтэграцыя. Гэта інкарпарацыя. Я на гэта ніколі не пайду", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-v-rossii-namekajut-na-prisoedinenie-belarusi-v-obmen-na-edinye-tseny-na-energonositeli-379661-2020/
[2] https://www.sb.by/articles/lukashenko-rasskazal-na-chto-on-nikogda-ne-poydet-buduchi-prezidentom.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/integracyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorsk