Беларусь і Расія працуюць над распрацоўкай рашэння па ўрэгуляванні сітуацыі з БелАЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, перадае [1] БелТА.
"Вы ведаеце, што расіяне павінны былі у 2018 годзе ўвесці першы блок, у 2019-м - другі. Але сарвалі тэрміны, а там велізарныя штрафныя санкцыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у Сочы Уладзімір Пуцін прапанаваў знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне, каб не пачынаць перамовы з санкцый. Расійскі лідар таксама адзначыў, што дзяржаўны бюджэт не гатовы да гэтых выплат.
"Я кажу: добрая прапанова, у мяне будзе сустрэчная. Вы сарвалі тэрміны, значыць, давайце дамовімся, што працэнт па крэдыце скароцім да таго ўзроўню, як вы будуеце ў Венгрыі, у В'етнаме (дзесьці каля 3%). Мы не будзем ўводзіць санкцыі, і гэта як раз тое на тое і прыйдзецца. і крэдыт, калі вы тэрміны сарвалі, мы пачнем выплачваць не праз два гады, а праз пяць. Лагічна? Лагічна. Няўтульна, нязручна, але вырашылі, што ў гэтым плане мы будзем дамаўляцца: іншага не дадзена. Ці мы ўводзім санкцыі за пратэрміноўку (а там вялікія грошы), або яны пасунуцца па крэдыце. Гэта цалкам нармальна", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-predlozhil-rossii-dva-varianta-uregulirovanija-situatsii-s-belaes-379680-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorsk