Дакумент прадугледжвае ўдасканаленне, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, выхавання, навукі, абмену інфармацыяй, арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай працы.
— З 2006 года мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Многія нашы прафесары і дацэнты з'яўляюцца кіраўнікам навуковых даследаванняў, што курыруюцца Нацыянальнай акадэміяй навук, — падкрэслівае прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ Аляксандр Макоўчык. — У прыватнасці, прафесарска-выкладчыцкі састаў гістарычнага факультэта ўдзельнічае ў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016-2020 гады “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства”.
Цяпер БДПУ і Інстытут гісторыі рэалізуюць сумесныя праекты, накіраваныя на ідэалагічнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, сярод іх міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя "Вялікая Айчынная вайна 1941 — 1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”, якая праводзіцца на базе мінскай гімназіі № 174. Таксама студэнты БДПУ прымаюць удзел у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-тэарэтычных і навукова-практычных канферэнцыях, якія праводзіць інстытут). Яго супрацоўнікі дапамагаюць у падрыхтоўцы і рэцэнзаванні навучальных праграм па розных дысцыплінах, якія выкладаюцца на гістарычным факультэце, а таксама з'яўляюцца рэцэнзентамі дыпломных і магістарскіх работ, актыўна ўдзельнічаюць у пасяджэннях Савета па абароне дысертацый пры БДПУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: lenta.inform.kz
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[2] https://zviazda.by/be/tags/instytut-gistoryi-nan
[3] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva