Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці Рэспублікі Сербія, піша [1] БелТА.
"Ваша краіна з'яўляецца ўзорам стойкасці, мэтанакіраванасці, вялікай славянскай душы і годнага захавання нацыянальных традыцый, - гаворыцца ў віншаванні. - Нашы рэгулярныя сустрэчы, у тым ліку мой нядаўні афіцыйны візіт у брацкую Сербію, заўсёды праходзяць у атмасферы адкрытасці, дружбы і павагі".
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у снежні 2019 года ў Бялградзе, дазволіць дзяржавам выйсці на якасна новы ўзровень узаемадзеяння ў гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах. "Са свайго боку запэўніваю вас у гатоўнасці максімальна садзейнічаць развіццю акрэсленых намі кірункаў", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Сербіі - міру і дабрабыту.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-vyrazil-gotovnost-maksimalno-sodejstvovat-razvitiju-sotrudnichestva-s-serbiej-379762-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/serbiya