Маладая брытанка выпадкова выйграла цэлы дом па латарэйным білеце коштам у 2 фунты ў Дзень святога Валянціна, паведамляе ВВС [1]
Фермерскі катэдж пабудовы XVII стагоддзя, які ацэньваецца ў 545 тыс. фунтаў, размешчаны ў невялікім пасёлку Лонгнор у графстве Шропшыр.
23-гадовая Джэма Ніклін, якая працуе адміністратарам у мясцовай транспартнай фірме і зарабляе ў год 17 500 фунтаў, марыць пра ўласнае жыллё і як раз нядаўна адкрыла свой першы назапашвальны рахунак.
Цяперашні ўладальнік катэджа Майк Чатха прапанаваў аплаціць таму, хто выйграе, 1000 фунтаў юрыдычных выдаткаў, а таксама гербавы збор.
Майк Чатха і яго былая жонка Лінда арганізавалі гэты латарэйны продаж пасля таго, як іх старадаўні катэдж не змог прыцягнуць пакупніка за тую суму, якую яны хацелі за яго атрымаць - 545 тыс. фунтаў.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/other-news-51514876