Цяпер пасажыр любой авіякампаніі, якая прадстаўляе такую магчымасць у канкрэтным аэрапорце вылету, можа скарыстацца электронным пасадачным талонам. Пра гэта паведамляе [1] сайт Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Электронны пасадачны талон нічым не адрозніваецца ад звычайнага папяровага. У гэтым дакуменце ўказваюцца нумар білета, асабістыя дадзеныя пасажыра, назва авіякампаніі, двухзначны код перавозчыка, нумар рэйса, аэрапорт адпраўлення, аэрапорт прызначэння, дата і час адпраўлення, інфармацыя аб тарыфе і дадатковых паслугах.
Для атрымання электроннага талона неабходна наяўнасць інтэрнэт-злучэння. Пасля праходжання самастойнай анлайн-рэгістрацыі на сайце авіякампаніі альбо праз дадатак, з'явіцца спасылка на запампоўку талона. Таксама ён будзе адпраўлены на ваш E-mail.
У выпадку, калі талон не прыйшоў на электронную пошту, неабходна звярнуцца ў службу падтрымкі сайта, дзе ён набываўся, або патэлефанаваць на гарачую лінію авіякампаніі.
Пры праходжанні перадпалётнага надгляду дастаткова прад'явіць электронны пасадачны талон, і Служба авіяцыйнай бяспекі зробіць адзнаку ў электроннай базе даных, якая фактычна замяняе штамп на папяровым дакуменце.
Спасылкі
[1] https://airport.by/news/1685
[2] https://zviazda.by/be/tags/aeraport
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk