У Гомельскім раёне падлетак ўцякаў ад ДАІ на машыне сябра, паведамляе МУС [1].
У вёсцы Клімаўка супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на манеўры Mazda 323. Убачыўшы патрульнае аўто, кіроўца легкавушкі рэзка збочыў на бліжэйшую вуліцу і павялічыў хуткасць. Пачаўся пераслед з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй. На неаднаразовае патрабаванне ДПС спыніцца кіроўца не рэагаваў і працягваў уцякаць.
Пасля непрацяглай пагоні кіроўца быў затрыманы. Парушальнікам аказаўся 17-гадовы мясцовы жыхар, які не меў права кіравання аўто. У дачыненні да яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы.
Прэв'ю: kto-irkutsk.ru
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru/news/2970
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne