18 лютага ў 15.15 у СДЮШАР па фігурным катанні на каньках Мінская гарадская арганізацыя БРСМ пачне ўрачыстую цырымонію закрыцця XXII гарадскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" ў малодшай узроставай группе (праезд Каралінскі, 5).
Узнагароджанне найлепшых адбудзецца адразу ж пасля гульні фіналу, якая пачнецца ў 14.15. Саюз моладзі ўручыць пераможцам прызы і медалі.
Ганаровыя госці фінальнай гульні - першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Сяргей Клішэвіч і намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Васіль Касач павіншуюць кожнага з гэтай перамогай.
Не застануцца незаўважанымі і асобныя гульцы ў індывідуальных амплуа – “Лепшы бамбардзір”, “Лепшы варатар”, “Лепшы абаронца” і “Лепшы нападаючы”.
Дарэчы, традыцыйна ў лютым пераможцы раённых спаборніцтваў па хакеі паказалі свае сілы ў фінале “Залатой шайбы”. Дзевяць каманд-пераможцаў біліся за тытул пераможцы гарадскіх спаборніцтваў.
Змаганні ў дывізіёне “А” малодшай узроставай групы (2006-2008 г. н.) прайшлі на лёдзе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы Алімпійскага рэзерву па фігурным катанні на каньках.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: topbet.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[2] https://zviazda.by/be/tags/spabornictvy