Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лютага падпісаў указ нумар 55 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве", - паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым - маі 2020 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі гэта права.
Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.
Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pryzyu
[2] https://zviazda.by/be/tags/pryzyunaya-kampaniya