ВУП Беларусі ў студзені 2020 года знізіўся на 1,9% у параўнанні са студзенем мінулага года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў амаль Br10,4 млрд.
Як паведамлялася, адным з ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада на 2020 год з'яўляецца рост валавога ўнутранага прадукту на 2,8%. Па прагнозах, у першым квартале рост ВУП павінен скласці 0,7% (1,6% у першым паўгоддзі, 2,2% - у студзені - верасні, 2,8% - па выніках года).
У 2019 годзе ВУП Беларусі вырас на 1,2% у параўнанні з 2018-м.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vup-belarusi