Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі ўзрасла да 1868, выздаравелі больш за 12,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны камітэт па пытаннях аховы здароўя КНР, паведамляе ТАСС [1].
Паводле яго даных, за суткі былі зафіксаваныя 98 смерцяў ад захворвання, выкліканага каранавірусам, 1701 чалавек быў выпісаны з бальніц. Агульная колькасць заражаных каранавірусам новага тыпу ў КНР перавысіла 72,4 тыс. чалавек, павялічыўшыся за суткі на 1,8 тыс.
Прэв'ю: foxbusiness.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/7782591
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus