"Белнафтахім" працягвае перамовы з Польшчай па арганізацыі рэверсных паставак нафты, паведамілі БЕЛТА [1]ў прэс-службе канцэрна.
"Працягваюцца перамовы з польскім бокам па арганізацыі рэверсным паставак нафты па нафтаправодзе "Дружба" з тэрыторыі Польшчы на тэрыторыю Беларусі", - сказалі ў прэс-службе.
Як раней заяўляў [2] журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Андрэй Вярыга, дастаўка нафты з Польшчы ў рэжыме рэверсу тэхнічна магчымая. Фактычна гэты метад быў рэалізаваны, калі пасля красавіцкага інцыдэнту у 2019 годзе выцяснялі [3] забруджаную нафту з польскага Гданьска ў Расію. Аднак, паводле яго слоў, у польскага боку няма тэхнічнай магчымасці адначасова пампаваць нафту ў двухбаковым рэжыме - "да сябе і ад сябе", таму рэверсная дастаўка магчымая толькі з прыпынкамі.
Як паведамлялася, кантракты на пастаўку ў Беларусь расійскай нафты завяршыліся 31 снежня 2019 года. З тых часоў бакі вядуць перамовы аб іх падаўжэнні. З 4 студзеня за пастаўкі сыравіны ў краіну аднавілі [4] падкантрольныя расійскаму бізнесмену Міхаілу Гуцырыева кампаніі "РуссНефть" і "Нефтиса". Акрамя таго, першая партыя нарвежскай нафты паступіла 26 студзеня на НПЗ "Нафтан".
7 лютага прайшлі чарговыя перамовы [5] з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, па выніках якіх было заяўлена, што Мінск і Масква працягнуць абмяркоўваць пастаўкі нафты выключна на камерцыйных умовах.
Напярэдадні таксама стала вядома [6], што НК "Янгпур" (даччыная кампанія ВА "Беларуснафта"), якая вядзе здабычу нафты ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, плануе пастаўляць нафту ў Беларусь. Пры гэтым аб'ёмы, а таксама графікі паставак у "Белнафтахіме" пакуль не каментавалі.
Прэв'ю: eurasia.expert
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belneftehim-prodolzhaet-peregovory-s-polshej-po-organizatsii-reversnyh-postavok-nefti-380164-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200115/1579103815-gomeltransnafta-druzhba-dastauka-nafty-z-polshchy-u-rezhyme-reversu
[3] http://zviazda.by/be/news/20190430/1556608138-na-mazyrski-npz-chystaya-nafta-pastupic-ne-raney-za-4-maya
[4] http://zviazda.by/be/news/20200110/1578641669-safmar-pastavic-na-belaruskiya-npz-u-studzeni-750-tysyach-ton-nafty
[5] http://zviazda.by/be/news/20200207/1581104252-sustrecha-kiraunikou-belarusi-i-rasii-padrabyaznasci-pa-gaze-i-nafce
[6] http://zviazda.by/be/news/20200218/1582006962-nk-yangpur-planue-pastaulyac-naftu-u-belarus-z-yamala-neneckay-autanomnay