Каманда "Нёман-Агра" з г. Стоўбцы спыніла сваё існаванне, паведамляе [1] суполка клуба ў VK.
У другой лізе будзе выступаць новая каманда, якая базуецца на базе ДУ ФОЦ Стаўбцоўскага раёна пад назвай "Кронан".
Прэс-служба так тлумачыць найменне новага клуба:
"У 1490 годзе ў Рыме была выдадзена карта Еўрапейскай Сарматыі. На ёй Нёман названы Кронан. Па сутнасці, гэта быў геаграфічны атлас, які меў велізарную папулярнасць у тыя далёкія часы і быў, як заяўлялі выдаўцы, перавыданнем карт Рымскага географа Клаўдзія Пталямея. Падобная традыцыя працягвалася даволі доўга, і на картах Еўрапейскіх географаў Нёман доўга называўся Кронан".
Нагадаем, праз удзел чатырох футбалістаў у арганізацыі дагаворных матчаў ФК "Нёман-Агра" павінен быў пачаць новы сезон з "-3" ачкамі.
Клуб быў заснаваны ў 1979 годзе. Пад рознымі назвамі ён выступаў у першай і другой лігах, а таксама ў чэмпіянаце Мінскай вобласці.
Спасылкі
[1] https://vk.com/public146921971?w=wall-146921971_1573
[2] https://zviazda.by/be/tags/stoubcy
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-futbol