У Столінскі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара Давыд-Гарадка пра тое, што з гаспадарчай пабудовы на яго прыдамавой тэрыторыі скралі чатырох гусакоў.
Сышчыкі ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў непрацуючы раней судзімы жыхар аднаго з населеных пунктаў раёна, 1976 года нараджэння.
Мужчына распавёў праваахоўнікам, што ведаў аб наяўнасці птушак, таму ўначы пракраўся ў двор і не паверыў свайму шчасцю, калі выявіў незачыненыя дзверы хлява. Пасля чаго забраў гусей і схаваўся. Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, выкрадзеная маёмасць не вернута ўладальніку, паколькі была… з'едзена зламыснікам.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/davyd-garadok