Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла тарыф на паслугу па транспарціроўцы нафты па магістральным трубаправодзе ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па маршрутным кірунку "Унеча (Высокае) - Полацк - Невель". Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 10 лютага 2020 года №13, якая сёння афіцыйна апублікавана [1] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Тарыф на транспарціроўку нафты па дадзеным участку трубаправода устаноўлены ў памеры 203,8 расійскага рубля за 1 т нета (без падатку на дабаўленую вартасць). Раней гэты тарыф складаў 191,2 расійскага рубля за 1 т.
Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Прэв'ю: eadaily.com
Спасылкі
[1] http://pravo.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/naftapravod
[3] https://zviazda.by/be/tags/unecha
[4] https://zviazda.by/be/tags/polack
[5] https://zviazda.by/be/tags/nevel