Да Дня абаронцаў Айчыны ў горадзе абвясцілі новы фестываль: на працягу дзесяці дзён больш за дзесятак барбершопаў гатовыя пастрыгчы і абкласці бараду ці вусы, а таксама пачаставаць іх уладальніка моцнай кавай для бадзёрасці.
— Барбершопаў становіцца ўсё больш, не кажучы ўжо пра якасную беларускую касметыку па догляду за тварам, барадой і вусамі мужчыны, — кажа арганізатар SpadarFest Алег Рэзановіч. — Гэта сведчыць пра тое, што мужчыны пачалі клапаціцца пра сваю знешнасць.
— SpadarFest — крутая магчымасць паспрабаваць штосьці новае, — упэўнены саўладальнік барбершопа FAZA, вядучы майстар Дзмітрый Ларыёнаў. — Барада і вусы цяпер у модзе, а вусы пачынаюць набіраць новы віток папулярнасці. Але многія мужчыны баяцца заходзіць у барбершопы, маючы негатыўны вопыт наведвання салона прыгажосці або цырульні. Хачу заўважыць, што барбершоп — гэта зусім іншая атмасфера і майстры, якія спецыялізуюцца на мужчынскай знешнасці, гэта тыя, хто ўмее звяртаць увагу на дэталі і ствараць менавіта брутальны вобраз.
Ідэя фестывалю нарадзілася спантана ад жадання падоўжыць мужчынскае свята. Поўны спіс удзельнікаў фестывалю і адрасы можна знайсці на сайце [1] праекта.
Акцыя працягнецца з 23 лютага па 3 сакавіка і скончыцца незвычайным майстар-класам «Як быць прыгожым на 8 сакавіка і не толькі».
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://spadarbox.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/stryzhka
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzhchyny
[4] https://zviazda.by/be/tags/23-lyutaga
[5] https://zviazda.by/be/tags/barbershop