Мінск стаў адным з трох гарадоў краін СНД, дзе пражываюць самыя лепшыя і мужныя прадстаўнікі моцнага полу. Вынікі інтэрнэт-апытання на гэтую тэму апублікаваў партал ТурСтат, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны".
У топ-10 самых мужных гарадоў увайшлі Масква, Екацярынбург, Мінск, Растоў-на-Доне, Краснадар, Чэлябінск, Санкт-Пецярбург, Казань, Уфа і Нур-Султан.
Апытанне было прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны, які 23 лютага адзначаецца ў шэрагу краін СНД. У апытанні ўзялі ўдзел больш за 5 тыс. наведвальнікаў партала.
Прэв'ю: belarus24.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/minsk-voshel-v-trojku-samyh-muzhestvennyh-gorodov-sng/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-abaroncau-aychyny-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzhchyny