Кітайскія навукоўцы змогуць падрыхтаваць вакцыну ад каранавіруса новага тыпу да клінічных выпрабаванняў не раней канца красавіка. Пра гэта ў пятніцу падчас брыфінгу заявіў намеснік міністра навукі і тэхнікі КНР Сюй Наньпін, піша [1] ТАСС.
"Што тычыцца распрацоўкі вакцыны, згодна з комплекснымі даследаваннямі і папярэднімі разлікамі, вакцына будзе пададзеная на клінічныя выпрабаванні не раней апошняй дэкады красавіка", - указаў ён.
Успышка захворвання, выкліканага новым каранавірусам (2019-nCoV), была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала яе надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу, ахарактарызаваўшы як эпідэмію. За межамі КНР выпадкі заражэння былі выяўлены ў 25 краінах. Паводле апошніх звестак [2], колькасць смяротных зыходаў у Кітаі склала 2236, паправіліся каля 18,3 тыс. чалавек, колькасць тых, хто заразіўся за ўвесь час распаўсюджвання віруса, перавысіла 75,4 тыс.
Прэв'ю: expert.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/7811443
[2] http://zviazda.by/be/news/20200221/1582267087-kolkasc-ahvyar-karanavirusa-u-kitai-peravysila-22-tys-chalavek
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus