На тэрыторыі вобласці застаецца складанай абстаноўка, звязаная з наездамі на пешаходаў на пешаходных пераходах. Адным з асноўных фактараў такіх наездаў з’яўляецца не прадастаўленне кіроўцамі перавагі ў руху пешаходу, а таксама парушэнне Правілаў дарожнага руху самімі пешымі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Так, за студзень на тэрыторыі Гомельскай вобласці здзейснена 17 дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з наездамі на пешаходаў, у якіх пяць чалавек загінулі, і 11 ДТЗ па прычыне непрадастаўлення перавагі ў руху пешаходам, у якіх тры чалавекі загінулі і восем атрымалі розныя траўмы.
У сувязі з гэтым з 21 лютага па 1 сакавіка на тэрыторыі Гомельшчыны праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства "Пешаход!”, у якой задзейнічаны ўсе службы міліцыі грамадскай бяспекі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Падчас правядзення мерапрыемства нарады будуць набліжаны да пешаходных пераходаў, несці службу будуць на найбольш аварыйных і небяспечных участках аўтадарог, асабліва ў цёмны час сутак, у тым ліку з арганізацыяй змешанага кантролю з выкарыстаннем транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння і транспартных сродкаў, якія маюць грамадзянскае выкананне. Акрамя таго, будзе арганізаваны маніторынг знаходжання на праезнай часткі, а таксама на абочынах аўтадарог пешаходаў і іншых уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія перасоўваюцца без святлоадбіўных элементаў або ў нецвярозым стане. У наглядзе за дарожным рухам будуць выкарыстаны тэхнічныя сродкі, а таксама галосны і негалосную кантроль.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/peshahod