Гэты праект прэзентавалі на ўрачыстым мерапрыемстве да Міжнароднага дня роднай мовы, якое для МЗС стала традыцыйным і прайшло ўчора ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Урыўкі з твораў аб сваёй айчыне на родных мовах прачыталі больш за 30 дыпламатаў. Усяго запрашэнне на свята прынялі каля 40 кіраўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у нашай краіне. Сярод гасцей і прадстаўнікі міжнародных арганізацый, сябры Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, дзеячы культуры, навукі і адукацыі.
«Я хачу сказаць, наколькі мы ўсе ў Міністэрстве замежных спраў, былі крануты водгукам, які ўбачылі на наша запрашэнне, колькасцю сяброў, што прысутнічаюць сёння ў зале — паслоў, дыпламатаў, гасцей нашых беларусаў. Для нас гэта вельмі дарагі, каштоўны знак вашай увагі», — адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.
Ён звярнуўся да гасцей мерапрыемства з пытаннем: наколькі патрэбна для дыпламатыі (прафесіі, якая карыстаецца некалькімі лінгва франка) родная мова? Моц на пабудову мірных зносін і навядзенне мастоў, на яго думку, дае менавіта матчына мова. «Я думаю, што людзі, якія навучыліся ў сваім жыцці шанаваць, любіць, абараняць сваю мову, свой народ, сваю зямлю, — яны маюць сілу, неабходную для таго, каб будаваць масты ўзаемаразумення», — падкрэсліў Андрэй Дапкюнас і пасля прачытаў верш Пімена Панчанкі «Родная мова».
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/urad
[4] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-zamezhnyh-sprau-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/stykery
[7] https://zviazda.by/be/tags/stykerpak
[8] https://zviazda.by/be/tags/vayber