Трыумфам кітайскіх лыжных акрабатак завяршыліся старты па сінхронных скачках сярод жанчын, якія ўваходзяць у праграму этапу Кубка свету па фрыстайле, які 22-23 лютага праходзіць у Мінску, паведамляе [1] БелТА.
Першае месца заняў дуэт з Паднябеснай Сю Менгтао і Фаню Конг. Іх выніковая адзнака 87,51 бала. На другой пазіцыі завяршылі старты ў спарткомплексе пад Мінскам іх суайчынніцы Ксю Нуо і Ксю Сікун (76,92). Трэцяе месца занялі ўкраінкі Анастасія Навасад і Надзея Махнацкая (72,58).
Усяго ўзнагароды этапу Кубка свету па фрыстайле ў "Раўбічах" акрамя гаспадароў спаборніцтваў аспрэчвалі атлеты з Аўстраліі, Казахстана, Канады, Кітая, Расіі, ЗША, Украіны, Швейцарыі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/kitajskie-fristajlistki-vyigrali-zoloto-i-serebro-v-sinhronnyh-pryzhkah-na-etape-km-v-raubichah-380729-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/frystayl
[3] https://zviazda.by/be/tags/raubichy