Беларускія фрыстайлісты Ігар Драбянкоў і Макар Мітрафанаў заваявалі бронзавыя медалі ў стартах па сінхронных скачках, якія праходзілі падчас этапу Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы, які 22-23 лютага прымаў спарткомплекс "Раўбічы", паведамляе [1]БелТА.
Выніковая ацэнка беларускага дуэта - 72,12 бала. Перамогу святкавалі швейцарцы Ноэ Рот і Пірмін Вернер - 86,50 пункта. На другім месцы завяршылі турнір іх суайчыннікі Нікалас Гіга і Андрын Шэдлер - 76,56 ачкі.
Што тычыцца астатніх беларусаў, то Павел Дзік і Андрэй Кузьмін завяршылі турнір на чацвёртым месцы, Максім Гусцік і Дзмітрый Мазуркевіч сталі шостымі. Юрый Белы, які аб'яднаў намаганні з украінцам Мікалаем Пуздерка, заняў 11-е месца ў выніковым пратаколе.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskie-fristajlisty-zavoevali-bronzu-v-sinhronnyh-pryzhkah-na-etape-km-v-raubichah-380731-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/frystayl
[3] https://zviazda.by/be/tags/raubichy