Пра тое, як зменяцца сумы ў жыроўках з-за цёплай зімы, распавяла намеснік начальніка ўпраўлення па разліку ЖКП філіяла «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Мінска» Таццяна Мікуліч у эфіры СТБ [1].
Бонусы атрымае практычна кожны беларус. У жыроўках ўжо можна заўважыць невялікія змены сум за ацяпленне.
- Што тычыцца тыпавой двухпакаёўкі 48 метраў з наяўнасцю зарэгістраваных: за студзень 2019 года было налічана 17,93 руб., за студзень 2020 года - 14,32 руб., - адзначыла Таццяна Мікуліч.
У канцы ацяпляльнага сезона, як правіла, адбываецца пераразлік. Больш выгады атрымаюць тыя, у чыіх дамах устаноўлены прыборы індывідуальнага ўліку цяпла ці выпарнікі - ёсць магчымасць самастойна рэгуляваць тэмпературу ў доме, тады плаціць давядзецца выключна за свой камфорт.
Прэв'ю: vgr.by
Спасылкі
[1] http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/sosed-poluchit-doplatu-vy-poluchite-vozvrat-iz-za-tyoploy-zimy
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhkp