Такія паслугі, як бескантактная дастаўка гародніны, сканаванне асобы ў супермаркетах самаабслугоўвання і дастаўка тавараў у спецыяльныя скрыні для кур’ерскай дастаўкі, становяцца ўсё больш папулярнымі ў Кітаі, паколькі спажыўцы імкнуцца прадухіліць распаўсюджванне каранавіруса новага тыпу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Дзяржаўнае паштовае ўпраўленне заявіла аб неабходнасці актыўна задзейнічаць інтэлектуальныя скрыні экспрэс-дастаўкі. Органы адміністрацый правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай), горада Чунцын (Паўднёва-Заходні Кітай) і іншых рэгіёнаў таксама выпусцілі паведамленні аб заахвочванні бескантактавых паслуг дастаўкі.
Спецыялісты адзначаюць, што бескантактныя паслугі таксама прывялі да павышэння акцый новага сектара рознічнага гандлю на рынку акцый катэгорыі A.
Прэв'ю: hsto.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya