Авіякампанія "Белавія" прадаўжае палёты ў Італію, вярнуць білеты можна толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны купляліся. Так у авіякампаніі пракаменціравалі звароты, якія датычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка.
"Па сітуацыі на 24 лютага ніякіх забарон на выкананне палётаў у гарады Італіі няма. Мы выконваем палёты па маршрутах Мінск - Мілан - Мінск і Мінск - Рым - Мінск, як і ўсе авіякампаніі свету, у штатным рэжыме", - адзначылі ў "Белавія".
Таму вяртанне білетаў магчыма толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны набываліся, звярнулі ўвагу ў авіякампаніі.
На поўначы Італіі ў шэрагу гарадоў з-за каранавіруса ўведзены каранцін. Усяго ў закрытых зонах пражывае больш за 50 тыс. чалавек. У Італіі ад каранавіруса памерла чатыры чалавекі, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння дасягнула 203.
Прэв'ю: vgr.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/belavija-pradauzhae-palety-u-italiju-vjarnuts-bilety-mozhna-tolki-pa-pravilah-taryfu-85524-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[4] https://zviazda.by/be/tags/aviyaperavozchyk
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus