У Брэсцкай вобласці зафіксаваныя першыя выпадкі ўкусаў людзей кляшчамі, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Першым пацярпелым стала дзіця ў Івацэвіцкім раёне: клешч укусіў яго 4 лютага на прыватным падворку. У другой дэкадзе лютага былі зарэгістраваныя яшчэ тры выпадкі. Ад укусаў пацярпелі два дарослых жыхара абласнога цэнтра (на рыбалцы і падчас прагулкі з сабакам), а таксама шасцігадовае дзіця з Баранавіцкага раёна.
Спецыялісты адзначаюць, што актыўнасць кляшчоў захоўвалася і ў зімовыя месяцы ў сувязі з цёплым надвор'ем.
У мінулым годзе ў тэрытарыяльныя органы санэпідслужбы вобласці з нагоды ўкусаў кляшчоў звярнуліся 5 257 чалавек. Амаль трэць з іх (1 642) - дзеці. У параўнанні з 2018 годам агульная колькасць пацярпелых павялічылася на 3,8% (з 5 058 пацярпелых 1 386 - дзеці). За мінулы год даследавалі 2 054 кляшча, знятых з людзей, 853 з якіх (41%) былі інфіцыраваны ўзбуджальнікам Лайм-барэліёзу.
Прэв'ю: ohotniki.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/pervye-ukusy-kleschej-zaregistrirovany-v-brestskoj-oblasti-381035-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kleshchavy-encefalit
[3] https://zviazda.by/be/tags/kleshch
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue